Мае цудоўныя дзеткi ў традыцыйных беларускiх строях! На працягу амаль двух месяцаў мы сумесна працавалi, каб стварыць калекцыю дзiцячага адзення 19 ст., якое насiлi на Смаргонскай зямлi. Бо хацелася не проста пашыць дзецям сцэнiчныя касцюмы для выступаў на святах, а засяродзiць увагу на важнасцi, каштоўнасцi i прыгажосцi прадстаўляць сваю мясцовасць ў адметных менавiта ей беларускiх строях, зацiкавiць гэтай тэмай педагогаў, дзяцей i iх бацькоў. Спачатку я натхнена шукала iнфармацыю пра згублены смаргонскi строй. Шчырая падзяка за дапамогу ў гэтай працы СЭТ ( Ганне Клiмашэўскай, Алене Ляшкевiч, Аляксею Крукоўскаму), Этнаграфiчнаму клубу "Кола" (Насце Шпiлеўскай), а таксама мясцовым краязнаўцам. Потым студэнтка ГрГУ факультэта "Дызайн касцюма i тканiны" Дзiяна Бранцэвiч намалявала эскiзы мадэляў, купiлi неабходныя тканiны i фурнiтуру, i пачаўся працэс пашыву. Мае выхаванцы актыўна ўдзельнiчалi ў працэсе: малявалi свае эскiзы адзення, рабiлi аплiкацыi строяў для сваiх мам, ляпiлi з пластылiну гарсэты i абутак. I, канешне, удзельнiчалi ў прымерках. З кожнай прымеркай элементаў строя ў iх расла павага, гонар, беражлiвыя адносiны, жаданне прадстаўляць строй. Я рада, што ў нас усе атрымалася. Дзякуючы гэтаму праекту, дзецi i дарослыя змогуць паглыбiць свае веды пра традыцыйнае беларускае адзенне, далучыцца да культуры i гiсторыi Беларусi, зацiкавiцца гэтым. Мы пашылi не проста калекцыю дзiцячага адзення для дзетак рознага ўзросту, а яшчэ распрацавалi цэлы альбом з метадычнымi рэкамендацыямi i тлумачэннямi. Усiм гэтым легка i зручна карыстацца. Яшчэ хачу выказаць падзяку "Рэгiянальнай газеце" за iнфармацыйную падтрымку. ( https://rh.by/2019/05/17/dziczyachyh-stroyau/)